Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!
У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!

У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.

Калядны фэст - 2009 (фота)

Прайшоў традыцыйны Калядны Фэст - сьвяточны канцэрт, прымеркаваны да Раства й Калядаў, асноўная мэта якога - сабраць падарункі для дзіцячых дамоў. Калядныя Фэсты праводзяцца "Маладым Фронтам" ужо трэці год у межах дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


Гэтым разам было вырашана зьмяніць фармат мерапрыемства - замест бардаўскіх сьпевакоў выступалі папулярныя гурты B:N, "Мутнае вока", "Рэха" и рэп-выступоўца Вінсэнт. Паслухаць улюбёнцаў прыйшло больш за сотню маладых людзей - некаторыя маладзёны нават не зьмяшчаліся ў залю й былі вымушаны слухаць канцэрт стоячы, што не перашкаджала ім атрымоўвываць асалоду ад музыкі й нават падтанцоўвываць:)

Як адзначыў адзін са слухачоў, адкусваючы кавалачак смачнага самаробнага пірага, тыя, каму не хапіла "сідзячых" месцаў атрымалі свой бонус, а менавіта - зручнае "месца даслякацыі" ля калядных пачастункаў.

Сьвяточны кірмаш быў заменены на лятарэю: кожны, хто прыносіў падарункі дзецям, атрымоўвываў лятарэйны квіток і магчымасьць выйграць падарунак. Усяго было разыграна 6 падарункаў (па сакрэту скажам, што ў падарунках былі калядныя ўпрыгожваньні для дому), якія ўрачыста дарыў маладафронтаўскі Санта.

Госьці на падарункі не скупіліся - пад заканчэньне канцэрту пад Каляднаю ялінкаю апынуліся дзясяткі падарункаў - ад цукерак і сшыткаў, да кніг, цацак і касмэтычных прыналежнасьцяў.

Усё астатняе - глядзіце самі на фотаздымках:)














































сайт створаны пры падтрымцы САЛIГОРСК.org і BELMOV.org. Распрацоўка і дызайн ili4.