Прыходзьце на канцэрт і прыносьце кнігі!
У кожнага з Вас ёсьць магчымасьць падарыць кнігу на беларускай мове для дзіцячага інтэрната й паслухаць сьпевы беларускіх бардаў!

У чацьвер (3 сьнежня) у межах кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям" на сядзібе БНФ (Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт. Сярод выступоўцаў - барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт Скрыжалі.

Генадзь Бураўкін перадаў кнігі на беларускай мове для дзіцячых дамоў (фота)

Беларускі паэт Генадзь Бураўкін прыняў удзел у дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу - дзецям!"


Нягледзячы на тое, што апошнім часам Генадзь Бураўкін мае праблемы са здароўем, народны паэт быў рады бачыць маладафронтаўцаў у гасьцях. "Размаўлялі пра ўсё: пра сучасную моладзь, Малады Фронт, пра месца моладзі ў будучыні. Было надзвычай цікава паслухаць аповяды пра пра савецкі час, тагачасных пісьменьнікаў беларускіх, як на іх ціснуў рэжым, як яны падпарадкоўваліся, бо час быў такі, як рызыкавалі, часам сям'ёю, жыцьцём..." - выказвае ўражаньні Юльян Місюкевіч.

Генадзь Бураўкін перадаў 15 кніг на беларускай мове са сваёй бібліятэкі, некаторыя - з уласнымі аўтографамі.

Нагадваем, што кожны з Вас можа далучыцца да кампаніі "Беларускую кнігу - дзіцячаму дому!": прыходзьце на канцэрт беларускіх бардаў, што адбудзецца 3 сьнежня а 18 гадзіне на Сядзібе БНФ, і прыносьце кнігі для дзіцячых дамоў!








сайт створаны пры падтрымцы САЛIГОРСК.org і BELMOV.org. Распрацоўка і дызайн ili4.