|
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ПАДАРЫЛІ ДЗІЦЯЧАМУ ДОМУ КНІГІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ 7 сьнежня маладафронтаўцы наведалі дзіцячы дом №6 і падарылі дзеткам кнігі на беларускай мове, сабраныя юнакамі падчас кампаніі "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!". Бібліятэка дзіцячага дому папоўнілася больш, чым 100 гістарычнымі і мастацкімі кнігамі і часопісамі. На жаль, маладафронтаўцы не змаглі правесьці заплянаваныя конкурсы і гульні з-за карантына, што пачаўся ў гэты дзень. Таму кнігі былі ўрачыста перададзены выхавацелькам дзіцячага дому, якія былі вельмі ўдзячныя за падарунак. |
Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|
