|
ЗЬ БЕЛАРУСКАЮ КНІГАЮ Ў ШКОЛУ-ІНТЭРНАТ У чацьвер маладафронтаўцы наведалі адну зь менскіх школ-інтэрнатаў, каб перадаць беларускія кнігі, сабраныя падчас кампаніі “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ –ДЗЕЦЯМ”. У школу-інтэрнат было перададзена звыш сотні кніг на мастацкую, гістарычную і хрысьціянскую тэматыку. “Мы плянуем аднесьці пэўную колькасьць кніг яшчэ ў адзін менскі дзіцячы дом, частка сабранай літаратуры будзе перададзена ў рэгіянальныя дзіцячыя дамы і школы-інтэрнаты”, - кажа адзін з арганізатараў “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ” Іван Шыла. Урачыстая перадача кніг адбылася ў бібліятэцы школы-інтэрната. Пасьля Зьміцер Хведарук і Наста Палажанка арганізавалі для дзетак калядны конкурсыі віктарыны з пачастункамі, а таксама распавялі дзеткам павучальныя прытчы зь Бібліі. "Было бачна, што дзецям нязвыкла ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах, яны нават ніколі не сьвяткавалі Калядаў”, - дзеліцца ўражаньнямі маладафронтавец Юльян. – “Я спадзяюся, што нашая сустрэчы ім спадабалася і, магчыма, паўплывала на іх стаўленьне да роднай мовы і веры". |
Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|
