БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - У ДЗІЦЯЧЫ ДОМ (ФОТА)

30 лістапада сябры Берасьцейскай і Кобрынскай філіі Маладога Фронта наведалі кобрынскі дзіцячы дом.

Бібліятэтака дзіцячага дому папоўнілася амаль 200 кніжкамі на родай мове, якія былі ахвяраваныя жыхарамі Берасьцейскай вобласьці падчас агульнарэспубліканскай акцыі “Падаруй беларускую кнігу дзецям”.

Таксама з дзецьмі былі праведзены цікавыя гульні і конкурсы, а на разьвітаньне ўсіх чакалі смачныя пачастункі.

Малады Фронт хоча падзякаваць усім людзям якія адгукнуліся на заклік і ахвяравалі свае кнігі дзеткам, і нагадвае, што збор кніжак працягваецца.




































Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4