|
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ НАВЕДАЛІ ДЗІЦЯЧЫ ДОМ У сьвяточныя Калядныя дні маладафронтаўцы працягваюць наведваць дзіцячыя дамы. У апошні дзень 2008-га году актывісты Маладога Фронту наведалі адзін зь Менскіх дзіцячых дамоў, куды перадалі падарункі і рэчы ахвяраваныя актывістамі дэмакратычнага руху Беларусі на маладафронтаўскім "Калядным Фэсьце". "Мы хацелі ня проста перадаць дзецям падарункі, - гаворыць актывіста МФ Юля Міхайлава, - але і распавесьці ім аб Сьвяце Калядаў, аб Божым Нараджэньні, аб тым, што Ісус Хрыстос прыйшоў, каб збавіць кожнага і знас і кожнаму стацца Татам. Мы вельмі задаволеныя, што дзеткі з удзячнасьцю і радасьцю прымалі гэтыя словы. |
Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|
