|
ПАЧЫНАЕЦЦА ІНФАРМАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ Бліжэйшым часам інфармацыяная кампанія ў межах акцыі “Беларускую кнігу-дзецям” распачнецца ў 18 гарадах Беларусі і адпаведна ў Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Менскай вабласьцях. Варта адзначыць, што да кампаніі далучылася Радыё “Рацыя”, якое аказвае інфармацыйную падтрымку. Арганізатары заяўляюць, што ў некалькіх выдавецтвах таксама выказалі жаданьне ахвяраць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, былі адасланы лісты-звароты да некаторых грамадзкіх арганізацыяў і яшчэ раз заклікаюць неабыякавых падтрымаць кампанію ўсіх неабыякавых. У межах акцыі “Беларускую кнігу-дзецям” пройдзе дабрачынны канцэрт беларускіх бардаў. Маладафронтаўцы плянуюць цягам верасьня падаць заяўку ў Менгарвыканкам аб правядзеньні культурнай імпрэзы на плошчы Бангалёр. Некалькі словаў пра гісторыю акцыі Кампанія “Беларускую кнігу-дзецям” стартавала ў Салігорску зь ініцыятывы мясцовых маладафронтаўцаў у 2006 годзе і мела лякальны характар. Тады маладзёны перадалі ў два дзіцячыя дамы ў Слуцаку больш за 200 кніжак на роднай мове. У наступныя годзе да акцыі далучыўся Слуцкі Рух “За Свабоду”. Агульнымі намаганьнямі было сабарана больш за 340 асобнікаў беласкамоўных мастацкіх і гістарычных беларускамоўных кніжак і перададзены ў Старадарожскую школу-інтэрнат. Cайт створаны пры падтрымцы belmov.org і Салігорск.org. Дызайн і праграмаваньне ili4
|